Міжнародны дзень роднай мовы

19.02.2021

Я нарадзіỳся беларусам,
Беларусам буду жыць!
Мову родную вучуся
Шанаваць, цаніць, любіць.
В.Швед

У межах Міжнароднага дня роднай мовы педагогі дашкольнай установы запланавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў, галоуная мэта якіх далучэнне выхаванцаў да багацця беларускай мовы, фарміраванне каштоўнасных адносін да яе.

Дзеці разам з выхавальнікамі з самага ранку сталі ўдзельнікамі акцыі "Гавары са мной по-беларуску". Прайшло літаратурнае чытанне: казка А.Вольскага "Родае слова", Я.Корчака "Шануй сваю мову", вершаў на беларускай мове, беларускай народнай казкі: "Сынок-з-кулачок".

З вялікай цікавасцю дзеці гулялі ў рухомыя гульні "Лясь-лясь, уцякай", "Лянок" і іншыя.

Разам з дзяцьмі праведзена гутаркана тлумачэнне сэнса беларускіх народных прыказак, а таксама апавяданне "Беларускія рушнікі", пасля якога дзеці іх  намалявалі.

Дзеці слухалі беларускія народныя песні і пазнаёміліся з некаторымі музычнымі інструментамі.

 Мы, педагогі, упэунены, што такія мерапрыемствы дапамогуць нашым выхаванцам усвядоміць сваю прынадлежнасць да Беларусі.