Масленіца!

11.03.2021

З чаго пачынаецца вясна? Вядома з правадоў зімы. У нашым дзіцячым садзе святкаванне Масленіцы стала добрай традыцыяй.

Правядзенне Масленіцы ў дзіцячым садзе-гэта выдатны спосаб весела правесці час з дзецьмі. Свята прайшло цікава: з блазнамі, карагодамі, гульнямі-забавамі.У госці да дзяцей прыйшлі развітацца Дзед Мароз, Снягурка і Зімачка-зіма.

А якія ж праводзіны зімы без смачных блінцоў, якімі частуе Масленіца? Традыцыйна свята скончылася паглынаннем смачных і духмяных бліноў, якія з любоўю падрыхтавалі нашы кухары. Дзіцячаму шчасцю не было мяжы! А бліны-проста былі смакатой!

Вось так весела і забіяцка ў нашым дзіцячым садзе зіму праводзілі і вясну сустрэлі.